02.01
18:40
СЭРЦА МАТУЛI .
Бэзу галiнка тук-тук у вакенца -
Войкнула сэрца матулi сiвой :
Можа мой сынку?!-хуценька у сенцы-
Ноч за дзвярыма – журботны спакой .
Дзе ж ты блукаеш , мая ты крывiнка ,
Можа паклон з гэтым стукам прыслау?!
Ты ж мая радасць , хаця б на хвiлiнку
Дом свой наведау , мяне абласкау .
Вельмi ж тужлiва мне стала у сэрцы ,
Колькi зiмовых прайшло завiрух ,
Колькi няспаных начэй у вакенцы –
Грэе мяне толькi хустачкi пух .
Бачу сцяжыначку тую бясконца ,
Дзе ты пайшоу у жыцця далягляд ,
Хай жа табе свецiць ласкава сонца ,
Жыцце тваё будзе у квеценi сад .
Толькi ж мяне ты , матулю старую ,
Успомнi , прыедзь хоць у госцi разок ,
Вельмi ж цябе я чакаю , шкадую ,
Дзе ж ты мой любы адзiны сынок?
Цiха прысела матуля у вакенцы –
Цемру зямлi каб душой асвяцiць ,
Хустачку з пуха накрыла на пле плечы ,
Просячы Бога сыночка знайсцi .